ода каханню

Алеся Шершнёва
-Насця,Насця,ты спіш?
-Ці сціхнеце вы дурніцы!
-Чаму ж ты на нас крычыш?
-Дык вам жа ўсю ноч не спіцца!
-Ты ведаешь,Насць,ен такі
Прыгожы бы сонца праменьчык.
У вачах у яго аганькі,
Ад іх нават сэрца трапеча.
-Ты што,закахалася?Нееее,
Такога адбыцца не можа.
-Ах,як жа ён  там без мяне?
Дзяўчаты,ох,сэрцу трывожна.
Я птушкай узнялася б хуткай,
Каб лёгка па небе імчацца,
Каб ціхай дарогай чысцюткай
Праз хмары дадому дабрацца.
-Ты што гэта кажаш?Маўчы!
Нікому аб ты не прызнайся!

Вось так размаўлялі ўначы
Алеся,Таццянка і Насця.
-Дурная яшчэ ты зусім,
Жыцця не спасцігла ніколькі,
Бо хутка не ўспомніш аб ім,
І будзе ў цябе такіх столькііі.
-Алеся,ты больш не кажы,
Не крыўдзі пачуцці абразай,
Няхай пакуль так і бяжыць.
Яна ж не паверыць адразу.
-Дурныя!Бо ён назаўжды!
Ніколі мяне не пакіне.
Каханне не лічыць гады,
А вы застанецесь такімі.
Смяяліся,спрэчка ішла
Аб тым філасофскім пытанні.
Вяселаю ночка была,
Размова ж адна – пра каханне.
-Ну,хопіць.Давайце-ка спаць!
Усклікнула Насця ў гадзіну.
-Усім вам дазволю кахаць
Другую сваю палавіну.
Назаўтра сабраўшыся зноў,
Суцешылі Таню дзяўчаты.
Яна,не шкадуючы слоў,
Крычала: “Ён – вораг закляты!”
-Дурная яшчэ ты зусім,
Жыцця не спасцігла ніколькі,
Бо хутка не ўспомніш аб ім
І будзе ў цябе такіх столькііі.
-Я думала,ён назаўжды,
Ніколі мяне не пакіне…
Не трэба кахання гады!
Мужчыны ўсе вось такія!
Сварыліся,спрэчка ішла
Аб тым філасофскім пытанні,
І сумнаю ночка была,
Размова усё тая ж – каханне.