***

Алеся Шершнёва
Ціхі пакой, у паперах падлога
Я ля акна…Зразумець не магу:
“Кім жа ты быў? Мо пасланнікам Бога?
Тым,што ў сэрца прыводзіць тугу…”
Ціхі пакой,толькі музыкі гукі
Сэрца ім такт адбівае падчас.
Шчасце,каханне і цеплыя рукі
Я зберагчы спрабавала не раз.
Радасць бы песня,няхай яна будзе,
Будзе прыгожай бы усмешка красы
Толькі вось сэрца ніяк не забудзе
Сціплыя рукі і тыя часы.
Ціхі пакой,цішыня бы атрута
Толькі нікуды адсюль не пайду.
Нават слязінкі як сімвал пакуты
Я для цябе у вачах не знайду.
Мо і загіне камЕннае  сэрца
Сэрца,што стала навекі такім…
Я ля акна і нянавісць крадзецца,
Толькі не дам я ей нават рукі.
Ты адыходзь,адыходзь і не думай,
Усе,што балела,то будзе балець,
Толькі не буду я болей бяздумна
Быццам бы птушка на гукі ляцець.
Ціхі пакой,у паперах падлога
Я ля акна…Адганяю тугу,
Мог бы кахаць і вярнуцца ты змог бы
Толькі дазволіць табе не магу.