сонца

Алеся Шершнёва
Жыццё наша – светлы выпАдак,
Дзе нам шмат стагоддзяў блукаць.
Сярод таямніц і загадак
Шчаслівае сонца шукаць.
Свет мары ласкавы пакліча
На пошук цікавых дарог,
І яркія радасці знічкі
Убачым як сцяг перамог.
Цяжкі гэты лёс.Не спрачайся!
Усё ведаю,я тут была.
У хуткім, раз’юшаным часе
Шчаслівае сонца знайшла.
Яно – не марудная дума,
Не крыжык каменны ў руках.
Яно ўсміхаецца сумна
Ў тваіх сізаватых вачах.
Секунды, хвілінкі, гадзіны
Бягуць – не дагнаць, не схапіць.
Кавалачак сонца адзіны
Пад сэрцам заўсёды ляжыць.
Жыву,усміхаюся, плачу
І з марай вяду дыялог.
Яна ж пакідае нязначны
Адбітак тваіх перамог.
Шчаслівае сонца – каханне,
Што грэю ў халодных руках,
Жыццё, падарожжа, спатканне
І свет у сізаватых вачах.