Не сваёй крывi

Сергей Путырский
Не  дае мне супакою слова,
Слова рускае ў маёй душы.
Я  ж беларус, як сталася, што мроі
чужынскай мовы, не сваёй крыві.

Які адказ мой будзе на тым свеце
Дзядам і прадзедам як мне падаць рукі,
Як сэрца ім адкрыць, шаноўныя, нарэшце.
Каму ахвяраваў я бацькаўшчыну і калі?