Адкрыццё

Анна Атрощенко
Жыццё наша-
не пернік з мёдам...
Пераканаешся сама!
Калі знаходзіш
шлях пад небам,
А месцайка
табе - няма!
І дабрыні няма,
павагі,
Фальшывы лабірынт святла...
Разлік ускінуты на вагі!
Верх крывадушнасць
узяла...

ГОРКАЯ ВЫСНОВА
У жыццёвай завірусе
Шмат мы зведалі бяды...
Адкрывалі дзверы скрусе,
Вунь на скронях ёсць сляды.

Шчасця зналі вельмі мала,
Сябравалі мы з журбой.
Марш планіда не іграла,
Умывала нас слязой...