***

Анна Атрощенко
УРАННІ
Сонца коціцца па вёсцы,
Промні ззяюць на страсе.
Звонкі ранак адгалоскі
У прыполе прынясе.

Вунь рупліва гаспадыні
Статак гоняць за сяло,
У высокім небе сінім
Уздымае дзень крыло.

А вясковае прыволле
Сцежкай кліча да бяроз,
Дзе зялёнае раздолле
Адлюструе вербалоз.