***

Анна Атрощенко
МЕЛОДЫЯ  ВОСЕНІ
Жнівень з восенню ўжо ходзяць
у абдымках,
Карагоды буслы водзяць
на сцяжынках.

Клён самотна ўслед махае
верхавінкай,
Бо лістота ападае
са слязінкай.

Сонца села за гарою
вельмі нізка,
Ляцяць птушкі чарадою –
зіма блізка!

Туман сцелецца з лагчыны
кожны вечар,
Баліць сэрца без прычыны...
бывай, лета!

Восень звяжа павуцінку
на світанні,
Дорыць жоўтую хусцінку
пры спатканні...

УВОСЕНЬ
Жанчына марыць ля акна,
Чамусьці ціхенька ўздыхае.
А восень – жоўтая такая!
Фарбуе дрэвы давідна.

Дзівосны восеньскі малюнак
Пяшчотай сэрцайка кране.
І павуцінкі на вясле
Напомняць лета, бы дарунак...

   * * *
Закружыла снег
Вея- завіруха,
Свой дзявочы смех
Дорыць маладуха.

Галасочак чысты
Занатуе ранак,
А сняжок пушысты
Пацалуе ганак.

Гарманіст іграе,
І смяецца хата.
Хай душа спявае,
Калі чуе свята!

         * * *
Схілю галаву
на калені матулі...
Адкрыю ўсе крыўды,
каб людзі не чулі...
Чаму ж такім горкім
стала жыццё?
Усмешку не дорыць,
 а толькі асцё...