Сябрам

Анна Атрощенко
Вы не звяртайце больш увагі
На ганарлівых і на тых,
Хто ўскінуў, нібыта на вагі,
Практычнасць душ сваіх сляпых.

Не падымайце нават чарку
За тых, хто зганьбіў родны кут!
А падзяліце сваю скварку,
Хто падтрымаў у час пакут.

Вы забывайце злыя словы!
Нямала іх кідалі ўслед…
Тварыць заўсёды вы гатовы,
Каб заставаўся добры след.

І выбачайце вы пляткарку,
На свеце мудры ёсць зарок :
Не пачынайце злую сварку,
Калі Гасподзь душу збярог.

Няхай ачысціцца сумленне
І адляціць з душы асцё!
Сагрэюць светлыя імкненні –
Яны вас клічуць у жыццё!