Простите

Змицер Лавров
Прабачым? Прабачым
Ці позна, ці рана
Ці потым, ці зараз
Ці можа ў апошні раз

Убачым? Убачым
Ці блізка, ці раптам
Ці далёка, ці хутка
Ці будзем бачыць кожныя суткі

Прасочым? Прасочым
Зазірнем ва ўсе вочы
Ці узгадаем іх фарбы?
Вялікія скарбы?

Сустрэнем? Сустрэнем
Збянтэжаць надзеі
Ці цёплыя плыні
Запоўняць усе скрыні

Спытаем? Спытаем
Ці самі адкажам
І працягнем размову
Скарыстаўшы ўсе словы

Паспеем? Паспеем
Кагосьці сагрэем
Ці шмат хто запомніць?
На нас крыўду затоіць?