***

Анна Атрощенко
Каця сумна разважае,
Бо яна зусім не знае,
Колькі трэба ўзяць зярнятак
Для маленькіх куранятак?
* * *
Мама шые рукавіцы
Для Наташы, Колі, Віці.
Тата стукае сякерай-
Рамантуе сёння дзверы.
А бабуля - каля печы,
Смажыць дранікі малечы.
* * *
Каля ёлкі - танчыць Ніна,
Пеця, Вера і Арына.
Так вясёлы карагод
Сустракае Новы год!
* * *
Запытала цётка Надзя:
- Колькі яблыкаў у садзе?
Цяжка падлічыць дзятве...
Мала пальцаў на руцэ!
 ----------------