Увечары

Анна Атрощенко
Вечарэе. Рака Бесядзь
лашчыла сцяжыну...
Сыпане зіхоткі месяц
зоркі на яліну.

Лес маўчыць. І звонкі голас
прыляціць здалёку.
Хіліць голаў важкі колас,
скіне адзіноту.

Дрэмле поле. Толькі вецер
тут адзін гуляе,
А ў нябёсах - сіні вечар
ночаньку люляе...
    ----