Не станав ся ма м ценем

Стефанья Гладышевская
Не чапай майго скамянелага сэрца -
Яно непадуладна сумленьню.
Не кляніся ў вечнай любові,
Стоячы перада мною на каленях.

Не патрабуй назаўжды абяцаньняў,
Бо, як толькі заплюшчыш вочы,
Я зьнікну ў лютым марозе
Апошняй восеньскай ночы.

Не вымаўляй ані якіх слоў,
Што шэптам злятаюць з тваіх вуснаў.
Але абдымі асьцярожна за плечы -
І ты ўбачыш маю сапраўдную сутнасць.

Ты засьнеш у маіх пацалунках,
Штосьці пяшчотнае ў душу навее.
Толькі, мілы, малю цябе -
Ніколі не станавіся маім ценем.