крок да цябе

Екатерина Дорогонько
 
Адзін крок да цябе.
Адзін крок да абрыву.
Як дайду да цябе-
Ля абрыва загіну.

Цяжка выбраць :
Ісці, ці застацца на месцы.
Цяжка выбраць-
Я крок захаваю у сэрцы.

Крык кароткі. Маленне ,
Стаю на каленях.
Божа, дай мне параду,
Божа, дай пазбаўленне...

Раблю крок да цябе.
Адзін крок да абрыву...

Толькі крык у грудзях.
Пыл і попел над вірам.