Гульня

Екатерина Дорогонько
Адзін, два,
Тры, чатыры,
Пяць...

Два кубкі.
У адзін
Насыпана атрута.

Два кубкі.
З аднаго
Павінна выпіць я.

Дзіцячая лічылка
Лёс мне вызначае.

Адзін, два,
Тры, чатыры,
Пяць...

Да кубка цягнецца рука,
( Хай дапаможа Бог )

Я ведаю.
Я – памылюся.

Ды у які жа бок ?