Самота

Анна Атрощенко
Навошта гэтая самота
Пастукала ка мне ў акно?
Як дадатковая турбота
Прысела раптам на чало...

Навошта зноўку сніўся, мілы?
Навошта вусны цалаваў?
І быў вясёлым і ігрывым,
Пра што казаць ты мне жадаў?

Ці ты няшчасны, альбо хворы?
Ці зноў сумленне апякло?
Дзівіся:ззяюць ночкай зоры,
Але не шлюць яны цяпло!

І вось такое прызначэнне,
І прывітанне ад нябёс...
А слёзы, гэта ачышчэнне,
Каб кожны крыж цярпліва нёс!

        * * *