Таполевы лiсток

Русская Француженка
Маленькі, кволы таполевы лісток
Трымціць ад злога ветру,
Пакрываецца калючым інеем,
Мерзне ад лютай сцюжы,
Але...
Трымаецца з усёй моцы, бо ведае,
Калі сарвецца ўніз, больш не здолее
Ўзняцца на тую галінку,
Дзе нарадзіўся і вырас...

2004