Ода Неурыдзе

Козловский Александр Михайлович
http://www.stihi.ru/2009/05/14/3437

Як паранены вепр, што сцішыўся ў гушчары,
Каб аддыхацца крыху, паветра глынуць,
Каб пазалізваць крывавыя раны -
Я, як і ён - кідаюся ў муць....

Забыўшыся часам пра сон, пра трывогі -
Я слаўлю, Няўрыда, бярозы твае,
Гукі бажніц пад небазводам,
Верас у лесе...што ўсім дастае

Сьвету лясоў, і, паветра балотаў,
І, набажніцаю песьні гучаць...
Бараўляны, Бярэсцье, Дубаўляны, Залесьсе,
Забалоцьце і Веча...Як жыць не пачаць

Са слязьмі на вачах ад таскі расставаньня -
Са славянскаю песьняй патаемнай смугі?..
Прыпяць, Дняпро,і, бацька Нямунас -
Ну, як тут не будуць вітацца стругі?..

*    *    *
З цяжкаю долею веры ў каханьне,
І, з недаверам, што я ўсё ж вярнусь -
Я пакланяюся ў пояс, і, слаўлю,
Слаўлю цябе, мая Белая Русь!

Але ж, прабач..І, да пабачэньня,
Якому адбыцца ўжо не дано...
Слёзы расстаньня засцяць мне вочы...
Дзякуй табе, маладосьці акно!...

P.S.На жаль, не можна уставиць Ў у загаловак.