Саламяныя душы

Наталья Стрелкина
Саламяныя душы згараюць бясконца.
Саламяныя людзі так прагнуць да сонца
Дацягнуцца ў снах. Дакрануцца пякелля.
Пачарнеўшым сумленнем гуляюць вяселле.

Саламяныя людзі з ільняным валоссем.
Іх агіды заўсёды трымаюць двухкоссі.
Абураюцца моўчкі ды стогнуць бязгучна,
Бо шукаць праўды ўголас няёмка, нязручна.
 
Спаляць гонар датла, далучацца знявагі.
У галавешкі пляснуць штоф гарэлкі ці брагі.
Вытруць мытыя рукі ільнянай анучай
І звярнуцца да Бога слязою гаючай.

Саламяныя мы даравання ці варты?
Прагнем рай - у пекла йдзем, адначасна, упарта...


(верш на беларускай мове)