***

Анна Атрощенко
Ці ж кахаць вялікі грэх,
Госпадзі Ісусе?
Хай на скронях - белы снег,
Чырванець прымусіць...
Што рабіць мне, мілы мой?
Дзе знайсці дарогу?
Бачу ў сне я воблік твой,
Пакланюся Богу.
Калі снішся, дык жывы...
Госпадзі, памілуй!
Пра былое - не кажы,
Заставайся мілым...