Люблю цябе я, край мой мiлы

Вера Осыка
Люблю цябе я, край мой мiлы,
Тваi лугi, гаi, лясы,
Cа збажыной густою нiвы
i птушак звонкiх галасы.

i маю вёсачку глухую,
Дзе па сцяжынах я хадзiла,
Нашу хацiначку старую,
Дзе нас матуля нарадзiла.

Люблю я буслаў, што лятаюць
Вясною, над маiм сялом,
Люблю, як вiшнi расцвiтаюць
За старай хатай, пад акном.

Яшчэ люблю, калi на свята
Так смачна пахнуць пiрагi,
Калi гасцей, тады багата
Самых блiзкiх, дарагiх.