Ваучаня

Станислав Скорб
Расказалі дзяды ля балота
Ні паданне, ні казку, а так... 
Ёсць на свеце такая істота,
Што вачэй не адвесці ніяк.

І такая яна прыгажуня,
Недахопаў нiякiх няма.
І здаецца вiтае фартуна. 
Як цудоўная нiмфа сама. 

Закахацца нiчога не варта. 
Стан прыгожы, а пах ад валос...
Ён такi што стаiш ты ўпарта, 
І вось вырашан твой ужо лёс.

Улятае душа на нябёса,
І зыходзiць з мяне цеплыня.
А фiгура i вочы, валосы...
Будзеш толькi маё, Ваўчаня!
 
 
 
----- 15 лiстапада 2010 -----