ДЗ ВАК

Татьяна Томашевич
ДЗІВАК
Дзівак танцуе на канаце.
Глядзі ўвесь свет, які дзівак!
Бы рыцар на жыццёвай варце,
Не чараўнік і не мастак.
Якая смеласць і адчайнасць –
Лятаць без крылаў над зямлёй.
Якая слепасць, нават  марнасць –
Сябе стаўляць на кон.  А ёй?
Ці не пляваць, што дурань дзіўны
Рукамі  ловіць увесь сусвет.
Натоўп людзей, а ён адзіны
Нябёсам шле ад нас прывет.
Жыццё і смерць – марнеюць сілы...
Падскок і крок, і піруэт…
Сарваўся ўніз анёл бяскрылы,
Згарэў як зорка, як паэт.
А сэрца, сэрца яшчэ б’ецца
І  птушкай рвецца  ўдалячынь.
Маўчаць  усе, а ён смяецца,
Глядзіць ўвысь і зноў  ляціць.
Непадуладнае жаданне,
Як мары чыстай пачуццё…
Каму,  Дзівак, тваё прызнанне,
Любоў і неба адкрыццё?