Свету Свет

Оля Светайло
Сёння прыйшло ўсведамленне жыцця,
Недарэчная света-свядомасць.
Пра тое, хто мы, аб тым, кім мы станем,
Нарэшце, ці маем мы годнасць.

Навошта жывем, для чаго існуем,
Навошта бурым, будуем, ізноў бурым?
Б'емся аб сцены, верыць не хочам,
Што спакою іншых не чуем.

Не цэнім сябе, а іншых тым больш,
Паводзімся нібы калекі.
Складана зрабіць нават самае простае,
На векі вякоў. Хм ... На векі ...

 Стагоддзе. Сто год. Чалавек - гэта свет.
Гэта ты, гэта я, гэта маска.
Калі проста паверыць у сябе і пачаць,
Бо мара - гэта нават не казка.

 Бо мара - ёсць мэта, Мара – ёсць свет.
Трэба проста падняцца й адважна
Зрабіць крок, яшчэ крок на шляху да той мары.
Свету свет. І ўсё у ім важна!