ТРЭ МАЛ ЦЦА

Артём Аладко
На зямлі нашай ціхай бруяць мімаволі крыніцы,
Дзе гадуюцца песні й пяшчотна дубровы пяюць
Нам цяпер за пятнаццаць братоў  трэ маліцца…
За пятнаццаць, каторых запомніць уся Беларусь.

Закрываюцца вочы. Сціскаю балюча сківіцы…
Хай закончацца свечкі ў лампадах, не хопіць крыжоў,
Трэба ў цемры, у пустэчы святой несупынна маліцца,
Адхіснуць тое быдла, што скажа: "Позна. Ужо".

Трэ маліцца, браты. І мы будзем маліцца. Я буду…
І не верыцца мне…я не веру паміж горкіх  слёз,
Што і гэта зямля нарадзіла такую паскуду,
Што крывёй заліла неадступны Кастрычніцкі лёс!