Рэха

Татьяна Ульянина-Васта
Што ж такая мітрэнга са мною?
Размаўляў з табою адною.
А словы мае чамусьці
Паўтараюцца за сьцяною,
І гучаць яны ў тую ж хвіліну
У блізкіх гаях, далёкіх пушчах,
У бліжэйшых людскіх жытлішчах,
І на ўсялякіх папялішчах,
Ведаеш па сутнасці - гэта не кепска!
Адлегласць не перашкода
Ні для смеху, ні для ўздыху,
Дзіва магутнае рэха!
Відавочна, такая эпоха
                1955



Леанід Мартынаў з рускай