Молитва за братьев... бел

Тамара Кошевая
МАЛІТВА ЗА БРАТОЎ

З хмарамі чорных зграй
Біўся народ-асілак…
Божа, ратуй наш край
Ад гістарычных памылак!

Божачка, ўберажы,
Не навядзі на звадкі,
Каб на пустой мяжы
Братка не йшоў на братка!

Вось ужо колькі год
Нас чобат не топча панскі.
Ўсе мы – адзін народ,
Мужны народ славянскі.

Ўсе мы спакон сваі,
Вінны хто, ці нявінны...
Божачка, загаі
Рваныя пупавіны!