***

Кацярына Буцер
; Брудным абрусам
Вытры падлогу
Я не бяруся
Быць тваiм Богам
Снег на спляценнi,
Правады, рысы…
Чорным адценнем
Раблю нарысы…
Схаваю думкi,
Закрыю сэрца.
…Сцiснi ўсе зубы.
Дай мне сагрэцца!
Лiмоннай скурай
Сны пахаваем
Смяротнай пудрай…
Больна да жалю!
Краты рассцелюць,
Выкiнуць думкi.
…Дай сваё цела,
Навучы хутка…
Валяцца ў снезе,
Зноўку каханне…
Цалуй пяшчотна
Ядам уранку…
Усё скончу хутка
Ды памру з небам…
Гэй! Табе брудна
Глядзець на гэта?