***

Кацярына Буцер
Вырвi празрысты i мяккi
Кавалак з поўсцi,
Якi яшчэ ўчора называлi
Маёй душой.
Выкiнi!!!
Проста давай уявiм
Сабе штосцi
Каб хутка ўбралi
Мяне з табой.
Ведаеш!
Як п’яныя мокрыя вулiцы
Думкi…
Ляцi!
Бягi, душы маленькае
Кацяня
Беражы.
Не прыйшоў…
Стаю, чакаю,
Хаця не дамовiлiся.
А навошта?
Дажджом
Адчуванне вечнасцi
Губляецца, бо ёсць
Гадзiннiк.
На жаль!
Забiлi!
Знiшчылi!
Сябе, як струну, нясцi
Гiтары, якую
Забросiлi, забылi,
Забiлi!!!
Шчарбатыя кулi кропляў
Ляцяць, пражываюць
Сваё жыццё
Хуценька!
Адкушаная кiмсцi луна
Убегла ў хмару,
Там са сваiм любым!
Рамантыка!
Навошта такая рамантыка?
Знялi з вакзала
Страху,
Зломлена!
Так i з мяне
Знялi душу…
Затоптана.