Курапатам

Зинаида Умка
Між крыжоў блукаю асцярожна.
Вока дзе ні кінь- адны магілы.
Перад БОЛЕМ час бездапаможны.
Цішыню трываць не маю сілы...

Злодзей ты, ці не, прысуд адзіны
Вынясены ўладаю бязбожнай.
Рана незагойная Айчыны, 
Зарасцеш травою прыдарожнай?

(для тых, хто не ведае: Курапаты- месца пад Мінскам, дзе ў годы сталінскіх рэпрэсій было растраляна шмат белеларусаў)