Нанова

Ганна Дусь
Нанова чытаю замовы,
Малюся не верачы словам.
Нанова.
Бы знічка у цемры блукаю,
Нанова што рвала складаю.
Нанова
Высновы раблю беспрычынна,
Не веру ўжо болей мужчынам
Нанова.
Жыццё адраджаю прымусам.
Паміж мітуснёю ў скрусе
Нанова
Па-новаму
Зноўку
Усё аддамо, што спаліла,
Не памятаю, што я казала.
Не ведаю, што ж нарабіла.
Спрабуйце, імкніцеся, плачце!
Не веру я вашым ужо словам.
Свае адарванае шчасце
Сама перашыю нанова.