***

Ганна Дусь
             Любаму татку на Дзень Народзінаў:)

Спявае гучна-мілагучна
Ды піша вершы бы Шэкспір.
Таму, хто верыць у зоркі, татка
Усё вытрымаць хапае сіл,
Таму, хто спраўдзіцца гатовы,
Таму, хто мовы не прадаў.
Адвечным шчасцем, песняй, воляй
Цябе наш Ойча ўшанаваў.
Няхай напоўняць келіх брагай
У вечнасць бы ў Птушыны шлях
Яго ўздымуць не за морам,
А тут - у родных валасцях.
Хай муза цябе не пакіне
Ніколі ў сонечным жыцці
І будзе вернай Берагіняй,
Каб думкі-словы пранясьці.