Из белорусской поэзии, Максим Багданович

***
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацiстага, яснага дня.
Паглядзi,як усход разгараецца,
Сколькi ў хмарках залётных агня....
1909-1915

***
Досi ужо,браты чужынцам мы служылі,
Досі ўжо пашаны ім прыдбалі;
Не сваю - чужую долю баранілі,
Пад чужымі сцягамі ўміралі.
1909-1915

***
Ты не згаснеш,ясная зараначка,
Ты яшчэ асвеціш родны край.
Беларусь мая! Краіна-браначка!
Ўстань,свабодны шлях сабе шукай.
1909-1915

***
Народ,Беларускі Народ!
Ты - цёмны,сляпы,быццам крот.
Табою ўсягды пагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
І душу тваю абакралі,-
У ёй нават мовы няма.
Збудзіўшысь ад грознай бяды,
Ўвесь поўны смяротнай жуды,
Ты крыкнуць не вольны: "Ратуйце"
І мусіш ты дзякуй крычаць.
Пачуйце жа гэта пачуйце,
Хто ўмее з вас сэрцам чуваць!
1913
Максім Багдановіч,"Маладзік",Мінск,1968


Рецензии
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.