Так многа жо м нула часу

Александр Жолнерски
Так многа ўжо мінула часу,
Калі яе не бачыў я.
Над ёй ляжыць магутны насып
І забыццё – яе турма.
Бы звар’яцелы  летуценнік
Блукаю ля яе ў начы,
Шукаю дзіўныя праменні,
Што замігцяць праз камяні,
Шукаю след, які згубіўся
У стужцы часу – ўсё дарма…
Але ў начы ліхтар свяціўся –
І да яго пакрочыў я.
Там, на дарозе, сярод пылу,
Ў святле дрыготкім ліхтара
Я на паперцы бачу: “Мілы,
Цябе кахаю. Я твая”.


                31 кастрычніка 2011
                (Менск, астрог на Акрэсціна)