Лети

Александр Жолнерски
Заплюшчы вочы і ляці,
Пазбаў сябе ад мітусні,
За спінай крылы думкай разгарні,
Ты здольная убачыць сонца ў вышыні.

Блукаюць цені
Сярод муроў,
Ляцяць імгненні
Міма зноў і зноў.
Далоў сумненні –
Перад табою сто шляхоў
Адкрыта… сто шляхоў…

Незразумелыя “чаму?”,
Катэгарычныя “таму”,
Мільён пытанняў брудзіць галаву –
Забудзь на іх адказы і пакінь сваю турму!

У гэтым свеце нас чакае забыццё,
Дарма пражыта бессэнсоўнае жыццё.
Але мы маем сілы сонцу бегчы ўслед,
І вецер дзьме у крылы, каб лягчэй ляцець,
І вецер дзьме у крылы, каб лягчэй ляцець.