Галаву не ад гонару прама нясу...

Мария Хрусталёва-Перчик
  Галаву не ад гонару прама нясу:
  Гонар - што, - ён астужвае сэрца,
  Робiць жорсткай жывую красу
  I нiкога не клiча пагрэцца.

  Галаву не ад гонару прама нясу:
  Абыякавы ён i няумольны;
  За усмешкай хаваю жывую слязу,
  Каб здавацца шчаслiвай i вольнай...