***

Сергей Клубович
Я сумую па ўсім, што так блізка,
Што мне сэрца кранае падчас.
Вось на вуліцы дождж ідзе. Слізка.
І сяджу ля акна трэці час.
Назіраю за зменай прыроды –
Толькі ўчора палег вакол снег.
Самы першы, адзіны, каторы
Пад дажджом ручайкамі пабег.
Знік спакой на душы і трывога
Захапіла з тугою мяне.
І так моцна дамоў да парога
Мая мара ляціць нібы ў сне.
Я хачу паглядзець у твае вочы,
Зведаць іх глыбіню, як раней –
Колер гэтак падобны да ночы,
А часамі няма іх святлей.