НЕ КАЖЫ... Трыялет

Анна Атрощенко
Пра каханне сваё - не кажы,
Толькі, дружа, не вер забабонам!
Калі дойдзеш да самай мяжы -
Ты паслухай вясны звонкі гоман.
Хай віруе наш час, як шалёны,
Усміхніся дажджу і імжы,
Калі дойдзеш да самай мяжы,
Ты паслухай вясны звонкі гоман.