Водар дзяцiнства

Елена Вечерская
Чытаю   твае вершы -
Адчуваю водар майго дзяцiнства:
Ад глыбiнi калодзежа да глыбiнi нябесау.
Па лесвiцы, якую вытрымаць павiнны вiшнi,
Раблю я першы крок...
Ды дзед смяецца...Мiкола...
Хуценька замкнецца кола яго жыцця,
Як тыя дзверы у хаце, дзе мы жылi...
Ужо падыходзяць да яе чужыя...
А можа усе мы як адна душа...
"Я пасаджу, няхай квiтнеюць вiшнi,
Бо мала засталося жыць мне у свеце",-
Казау мой дзед...А я за iм iду
i веру, што нiхто не засмяецца,
Калi пачуе, што дазволяць дрэвы
Мне лесвiцу прыставiць i па ей...
Я адшукаю зорку тых надзей,
i нашага дзяцiнства,
i тую...з неба...