МАЙ

Анна Атрощенко
Май адлюструе промні сонца,
малюе толькі прыгажосць,
якая радуе бясконца,
дзе кожнаму - прытулак ёсць.

Май дорыць радасць адраджэння,
каб кожны крыж цярпліва нёс...
Жыццё - кароткае імгненне,
дзе кожны тут - звычайны госць!