Увесь гэты чэрвень мы праводз л садзе

Дрозд -Птичка Певчая
                Эміль Верхарн
Увесь гэты чэрвень мы праводзілі ў садзе.
І гэта быў наш час і нават дзень.
І ў квітнеючых, пяшчотных ружах
Мы бачылі, як знак, кахання цень.

І ў гэтым чыстым і празрыстым небе,
У паветры, тонкім як сапраўдны шоўк
Ляталі птушкі ды гулі казуркі недзе.
І радасці, цяпла напеў не моўк.
Была такая ў нашых пацалунках асалода,
Што радавалісь сонца і прырода.

Усё гэта было сапраўдным счасцем,
Што з залатога раптам стала сінім.
І раскалола нашае жыццё нянасцем.
І неба ўзвысілася над каханай імем.

Застаўся толькі крык аб дапамозе,
Вар’яцкае імкненне, абяцанне.
І неабходнасць зноў стварыць Багоў,
Каб у кагосьці верыць да сканання.

пераклад з французскай мовы Чорны Дрозд.