Намалюй мне...

Анна Будзько
http://www.stihi.ru/2011/12/29/251

Намалюй мне пяшчотную ружу,
Каб была, як жывая, ў расе.
І яшчэ, як прасіў пацалунак
На марозе віранды свае.
Намалюй яшчэ клёкат  буслОў,
Што кружылі, збіраліся ў вырай.
Мы не ведалі зла і грахоў,
І ў каханні прызналіся шчырым.
Намалюй святло месяца, зоры,
Што ўсе бачаць з далёкага краю.
Шчэ тады, як не ведалі гора,
Ты даўно зрабіць гэтае марыў.
Намалюй наша шчасце на двох,
Будзем верыць: разыдуцца хмары.
Мо калісь дапаможа нам Бог,
У малюнку хай збудуцца мары.


Пераклад з украінскай мовы
верша ,,Намалюй мэни" Міколы Казакевіча

(прашу прабачыць за невялікую
змену формы верша)
            З павагай Ганна Будзько.