Неапошняя вечнасць

Игорь Рудько
Калi  час цягне лiк,
Расплываецца у млечнасць
Ты спазнаеш не мiг-
Неапошнюю вечнасць
Неапошнi удзел
Неапошнiм належыць
Вечны часападзел
Ад цябе не залежыць
Не залежыць ад нас
Успрыняць супярэчнасць
Тых хвiлiн, што падчас,
Прыпыняюцца у вечнасць
08.04.06