Навальн ца спаткАла мянЕ начЫ

Сергей Путырский
НавальнІца спаткАла мянЕ ўначЫ,
анівОднага вОкал, сам нАсам у дарОзе.
РазрывАюць абшАр напалАм пярунЫ,
Ад малАнак дрыжЫць небасхІл на ўсхОдзе.

З кОжным крОкам цяжЭй мне ісцІ па дрыгвЕ,
З кОжным крОкам глыбЕй і амАль непралАзна.
НавальнІца ў душЫ - як у жУдасным снЕ,
Як жа рАніцы мнЕ, як святлА дачакАцца.