Зiма пачала свой бег
I робiць усё старанна –
На белым чорныя раны
Срэбрам заносiць снег.
Прамёрзлы ўвесь абшар,
У дрэў непрыгожае голле…
Чакае вясну наваколле
I не хавае мар.
Марудна цягнуцца днi,
Сэрца скавала скруха,
Але ўлавiла вуха
Капель у сядой цiшынi.
На аватаре картинка из интернета
Стих из книги моего сына.