Промнi

Натиса
Прывітанне, сонца промні!
Вы гасцінец мне прынеслі?
Вы падаравалі песню,
Нагадалі: "Толькі помні!

Толькі памятай пра цуда,
Пра блакітныя нябёсы,
Не шукай другога лёсу…”
Абяцаю, не забуду!

У маім сэрдцы зазіхалі
Міліёны светлых промняў!
Хай і іншыя запомняць
Пра нябёсавыя хвалі.