Пажар сэрдца

Натиса
З сэрдца майго не адыдуць пажары,
Можа тады, як убачу цябе...
З рук пасылаю я ў неба ахвяры,
З неба твой голас да сэрдца імкне.

Я ў твае ногі хачу пакланіцца,
Толькі не бачу я стану твайго.
Легка жа будзе са шляху мне збіцца
Легка загiнуць без сонца майго.

Дай мне напіцца кахання, хоць кроплю!
Свой пацалунак ты мне падаруй
Ды абдымі мяне, моцна-прымоцна!
Любай усмешкай сваёй зачаруй.