Первый снег

Ирина Смирнова Минск
О, свята першага снегу!
Яшчэ не надыйдзе снежань,
А ўжо забялее ранкам
За вокнамі цішыня.

О, свята! Далонь раскрыеш –
Пылцой з матыльковых крылаў
Адбітак чыёсці музыкі
І дотык слабой рукі.

Так лёгка, чысцютка, бела,
І ўжо душа адляцела
Ад паўсядзённых заботаў,
Ад усяго на зямлі.

Так сумна. І гэта – свята?!
Няхай жа будзе праклята
Усё – музыка, спевы, вочы,
І дотык слабой рукі.