Ветер

Ирина Смирнова Минск
   ... я шчыльна аканіцы зачыню...
                Т. Сапач
Вецер рвецца ў вакно.
Зачыню аканіцы,
Ды прыціўшу агеньчык
лямпы шклянай старой.
Ад нясцерпных успамінаў
будзе сэрца нудзіцца,
Ледзь суцішыцца перад зарой.
Першы промень ружовы
я сустрэну на ганку
І, здзівіўшыся, убачу
пад самым вакном
Россып кветак ружовых
пяшчотных і палкіх –
Ты
Ўвечары
ветрам
спяшаўся ў мой дом.