Эспромты з аднакласники. ru

Станислав Шастак
Такіх як ты, няма нідзе,
І нават, як свет згіне,
Ужо нікому і нідзе
Я не скажу -Багiня!
Бо ты адна ў мяне сястра,
Што маю душу знае,
І дровы ў прысак ад кастра,
Як гасне, падкідае.
Вось так  лягчэй табе і мне
Гадзіны каратаць.
Адзін зайшоўся б мо' ў віне,
А можа лёг бы спаць.
Вось так я мыслю і пішу,
Як бы начальнік той.
Ратуеш ты маю душу
Ў мой век не халастой.
Што я рабіў бы цалы час?
Сяброў  мігаець многа...
А каб у госці.., хоць на час..,
Дак не чуваць нікога!
Вось так, сястрыца, і жыву,
Ня рву маю ляйчыну,
З тваім букетам зазаву
На рандэву  дзяўчыну.
Але навошта ёй, скажы?
Усё адно - пакіне,
Да ног хоць сэрца палажы,
Бо малада Багіня!
Ах, каб вярнуць зноў 20 год,
Ужо б знайшоў красулю,
А так - увесь час недалёт...
У актыве маю дулю.
Прабач, што я табе ў плячо
Паплакаў,  і нямала,
Надзея ёсць, што мы яшчо
Улюбимся сначала.