Я нарадз лась пад вясёлкай
Алёна Лешкевич
Я нарадзілась пад вясёлкай,
Сярод палескіх агуркоў,
Пад салаўіну песню звонку
І між імклівых ручаёў.
Я вырасла пад сінім небам,
Пад плынь бягучых аблакоў.
Акрэпла ад ржанога хлеба,
Што запівала малаком.
© Copyright:
Алёна Лешкевич
, 2012
Свидетельство о публикации №112032211873